Алякса́ндр фон Гу́мбальт (; , — , ) — нямецкі вучоны-энцыклапедыст, фізік, метэаролаг, географ, батанік, заолог і падарожнік, малодшы брат вучонага Вільгельма фон Гумбальта.
Вучыўся ва ун-тах Франкфурта-на-Одэры, Гётынгена, у Гамбургскай гандлёвай і Фрайбергскай горнай акадэміях (1787—92). У 1799—1804 з французскім батанікам Э. Банпланам даследаваў Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, у 1829 ажыццявіў паездку на Урал, Алтай і Каспійскае мора. У працы «Космас» зрабіў спробу падсумаваць усе веды пра Сусвет і прыроду Зямлі.
Яго творы значна паўплывалі на развіццё прыродазнаўства. Адзін з заснавальнікаў геаграфіі раслін, краіна- і ландшафтазнаўства, геаграфіі раслін.
Імем Гумбальта названы хрыбты ў Цэнтральнай Азіі і Паўночнай Амерыцы, гара на в-ве Новая Каледонія, ледавік у Грэнландыі, акіянскае цячэнне каля берагоў Перу, шэраг раслін, мінерал (гумбальтыт), кратар на Месяцы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берліне Катэгорыя:Батанікі Германіі Катэгорыя:Геабатанікі Катэгорыя:Географы Германіі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Хрыста Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Коплі Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Берліна Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Патсдама Катэгорыя:Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук Катэгорыя:Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве» Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах