Гулям Якубаў (, кішлак Мірзабад, Ферганская вобласць, Расійская імперыя — , Быхаўскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Удзельнік баёў на Беларусі ў Айчынную вайну. На фронце з 1942 года. Капітан, камандзір роты. Вызначыўся пры вызваленні Магілёўскай вобласці. Рота Якубава за 20 гадзін адбіла 40 контратак, знішчыла 425 салдат праціўніка. Якубаў загінуў у баі.

Памяць У 1976 годзе вуліца ў Ленінскім раёне Мінска атрымала імя Г. Якубава, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура Якубаў Гулям // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. — Т. 11. — Мн., 1974. — С. 534—535. Якубов Гулям // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 410. Якубов Гулям // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 410.

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне