«Рабінзо́ны Манцінсаары» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» сумесна з / ў 2008 годзе.
Сюжэт Востраў у цэнтры вялікага возера, дзе сярод кінутых вайскоўцамі ўмацаванняў, забытых могілак, пустых школ і хат жывуць два апошніх жыхара некалі люднага паселішча — Клюня і Маці. Яны ўжо не маладыя, але замест таго каб трымацца разам, жывуць ва ўзаемнай варожасці, хоць яны грамадзяне краін былога Савецкага Саюза, адзін з іх беларус, а другі — фін. Да Другой сусветнай вайны востраў на Ладажскім возеры належаў Фінляндыі. Фіны жылі тут заўсёды, любілі сваю прыроду, лясы. Гэтая любоў збліжае двух людзей. Адзін з іх, былы ляснік, трапіў у пастку, нібыта пастаўленую суседам. З гэтага і пайшла няпрыязь. Маці не лічыць сябе браканьерам. У яго тыпова фінскі характар: ён ціхі і спакойны, людзей да сабе не дапускае. Беларус Клюня зусім іншы: вясёлы, артыстычны, з адкрытай душой. На востраве ён стварыў свой уласны свет, уласную краіну. Ён і распавядае гісторыю двух народаў і гэтага вострава…
У фільме здымаліся
Здымачная група сцэнарый — Віктар Кіпель, Алена Савіч ідэя — Вольга Мікалайчык рэжысёр — Віктар Кіпель аператары — Ян Ганчар, Анатоль Заяў гукатэхнік — Вальдэмар Кучынскі гукарэжысёр — Анне Толкінен карэкцыя колеру — Уфук Генц выканаўчыя прадзюсары — Ціна Бёрнэр, Себаціан Гаснэр рэдактары — Сабіна Рольбэрг, Сары Валанен прадзюсары — Хайна Дэкерт, Каарле Аха Узнагароды Cinéma du Réel — 2009, пераможца «SCAM Award» Віктар Аслюк Prix Europa — 2009, пераможца «Special Commendation» у катэгорыі «TV Documentary» рэжысёр Віктар Аслюк Festival International du Film Insulaire de Groix (FIFIG) — 2009, пераможца Mention spéciale «Île d'Or» du Jury рэжысёр Віктар Аслюк Festival International du Cinéma des Peuples Ânûû-rû Âboro — 2009, пераможца Best Documentary у міжнароднай катэгорыі рэжысёр Віктар Аслюк
Спасылкі
Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка ў Музеі гісторыі беларускага кіно на сайце «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Рэтраспектыва беларускага кінадакументаліста Віктара Аслюка ў Музеі гісторыі беларускага кіно на сайце «Новы Час» Рэтраспектыва Віктара Аслюка на Facebook
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы Віктара Аслюка