Азярэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Азярцы, размешчаны за 11 км ад райцэнтра Глыбокае. Сельсавет мяжуе з Удзелаўскім, Залескім, Пліскім, Падсвільскім і Абрубскім сельсаветамі, тэрыторыяй горада Глыбокае.
Плошча Азярэцкага сельсавета — 10 586 га. У склад сельсавета ўваходзяць 23 населеныя пунктыСельские Советы депутатов Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт .
Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мамайскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Мамаі, у складзе Глыбоцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года — у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Залескага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Антаполле, Вугляне, Дзмітраўшчына Першая, Дзмітраўшчына Другая, Залессе, Калеснікі, Кісарэўшчына Першая, Кісарэўшчына Другая, Кухты, Малейкава, Паўлова, Прудавое і Пыршчына)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласціФарміраванне тэрыторыі Глыбоцкага раёна Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Удзелаўскага сельсавета перададзена вёска МарцыбылінаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мамайскага сельсавета 35 населеных пунктаў. Рашэннем райвыканкама ад 22 снежня 1981 года Мамайскі сельскі савет быў перайменаваны ў Азярэцкі з цэнтрам у вёсцы Азярцы.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2168 чалавек, з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,5 % — палякіЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1770 чалавек.
Склад Абруб Беразвецкі — вёска Азярцы — аграгарадок Арэхаўна — вёска Бурцы — вёска Вугляне — вёска Гаркушы — вёска Гваздова — вёска Гінькі — вёска Дзмітраўшчына 2 — вёска Жабінка — вёска Залессе — вёска Каміншчына — вёска Кісарэўшчына 1 — вёска Кухты — вёска Латушкі — вёска Мамаі — вёска Марцыбыліна — аграгарадок Мушкат — вёска Пыршчына — вёска Пялеўшчына — вёска Станулі — вёска Хацілаўшчына — вёска Шубнікі — вёска
Гаспадарка На тэрыторыі Азярэцкага сельсавета знаходзяцца: Камунальнае завадовае сельскагаспадарчае ўнітарнае прадпрыемства «Азярцы» ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка
Транспарт Транспартныя зносіны з райцэнтрам ажыццяўляюцца па аўтобусных маршрутах: Глыбокае — Кухты Глыбокае — Азярцы Глыбокае — Віцебск
Культура, спорт бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку АзярцыАзярэцкая бібліятэка-музей этнаграфіі аграгарадка «Азярцы» ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма футбольны клуб «Азярцы»
Славутасці Спаса-Праабражэнская царква (Мамаі), канец XVIII стагоддзя ў вёсцы Мамаі, Сядзібна-паркавы ансамбль Аскеркаў (XIX ст.) у аграгарадка Азярцы Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, 2007 г. (Азярцы) 7 помнікаў падзеям Вялікай Айчыннай вайныПомнікі Вялікай Айчыннай вайны Азярэцкага сельсавета ДУК Глыбоцкая централізаваная бібліятэчная сістэма Глыбоцкі дэндралагічны сад ля вёскі Арэхаўна Курганны могільнік, за 1,2 км ад вёскі Мамаі на пагорку —
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе