Лявон Богуш ( — , Беласток) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.
Біяграфія У 1927 годзе браў удзел у стварэнні драматычнай секцыі Таварыства беларускай школы ў Беластоку.
У 1937 быў у ліку заснавальнікаў беластоцкага Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя».
У пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 спрабаваў стварыць у Беластоку беларускі тэатр. Правёў рэгістрацыю тэатральных і эстрадных беларускіх працаўнікоў. Працаваў з артыстамі, каб з часам адкрыць тэатр. Аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы і адсутнасць залы прывялі да прыпынення работы.
У пачатку 1942 года з атрыманнем магчымасці ладзіць канцэрты ў невялікай зале тэатральнае аб’яднанне зноў пачало працу. Кіраўніком аб’яднання з’яўляўся Лявон Богуш. Ставіліся камедыі «Збянтэжаны Саўка» і «Конскі партрэт» Леапольда Родзевіча, «Паўлінка» Янкі Купалы, драма «Цені» Францішка Аляхновіча.
Працаваў у Беларускім камітэце ў Беластоку, дзе таксама быў салістам у хоры, які дзейнічаў пры ім.
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Спасылкі
Катэгорыя:Тэатральныя дзеячы Беларусі