Алендскі () — польскае прозвішча.
Вядомыя носьбіты
Алендскія — мазавецкі шляхецкі род герба «Равіч». Аляксандр Алендскі — суддзя земскі і падкаморы ваўкавыскі. Багуслаў Алендскі — палкоўнік, ротмістр ваўкавыскі. Гедэон Алендскі (? — пасля 1737) — дэпутат Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Крыштаф Алендскі (? — 1668) — стольнік, суддзя земскі і падкаморы Ваўкавыскага павета. Крыштаф Алендскі (? — 1565) — дэлегат Вялікага Княства Літоўскага на варшаўскі сойм. Крыштаф Алендскі — шамбялян яго каралеўскай мосці, староста маргішскі. Крыштаф Алендскі — войт ваўкавыскі і поразаўскі. Крыштаф Алендскі (? — пасля 1602) — вялікалітоўскі гаспадарчы дзеяч. Станіслаў Алендскі (? — пасля 1529) — пачынальнік галіны роду Алендскіх на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, староста жамойцкі. Станіслаў Алендскі — староста дзякаўскі і жыліцкі. Стафан Алендскі (1720—1763) — дзеяч кальвінісцкай царквы. Стэфан Алендскі (1703—1771) — чашнік вялікі літоўскі, канюшы вялікі літоўскі. Стэфан Казімір Алендскі (1740—?) — староста жыліцкі. Тэафіл Алендскі (?—1707/1708) — маршалак Галоўнага Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Юрый Алендскі (? — пасля 1653) — суддзя земскі ваўкавыскі, тройчы пасол на Варшаўскія соймы. Юрый Алендскі (? — пасля 1714) — пасол на сеймы, харунжы і маршалак ваўкавыскі. Януш Алендскі (? — 1580) — староста браньскі. Януш Алендскі — ротмістр войска літоўскага, пісар вайсковага дэпартамента ВКЛ.
Гл. таксама
Мацей Алендзкі — дзеяч Ордэна езуітаў, педагог
Катэгорыя:Польскія прозвішчы