«Цэнтральны» () — беларускі дакументальны фільм, зняты пры падтрымцы Беларускага свабоднага тэатра.
Пра фільм Дакументальны фільм аб самым простым і легендарным месцы Мінска. Фільм, які быў зняты падчас і пасля працы над аднайменным спектаклем тэатральнай лабараторыі «Fortinbras» пры Беларускім свабодным тэатры ( Уладзімір Шчэрбань).
Цэнтральны — гэта крама. Цэнтральны — гэта «злачняк». Цэнтральны — гэта таннае піва і беларускі бальзам са спрайтам, калі ты студэнт, панк або рок-музыкант у 1990-х. Цэнтральны — гэта танная гарэлка, калі ты гукарэжысёр філармоніі або ветэран вайны ў Афганістане. Цэнтральны — гэта «Ц.», «Цэха», «Цэнтралька». Цэнтральны — гэта дакументальны фільм пра жыццё, паралельнае галоўнаму праспекту.
Здымачная група аўтары — Дар’я Андраянава, Мікалай Купрыч карэкцыя гуку — Максім Кудравец
Спасылкі
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі