Се́нтэндрэ () — горад на поўначы Венгрыі, у медзье Пешт, размешчаны за 20 км на паўночны захад ад Будапешта, на правым беразе Дуная. Насельніцтва на 2018 год — 26 447 чалавек.
Горад з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам у наваколлі Будапешта, ён вядомы сваімі шматлікімі мастацкімі майстэрнямі і музеямі.
Назва Горад названы ў гонар Святога Андрэя.
Гісторыя
Мясцовасць, дзе знаходзіцца Сентэндрэ, была заселена чалавекам яшчэ 20 000 гадоў таму. Пазней тут жылі плямёны ілірыйцаў і эравіскаў. У I стагоддзі н.э. рымляне заснавалі тут ваенны лагер і крэпасць Ульцы́зія Ка́стра (Ulcisia Castra, даслоўна Воўчы лагер). У V стагоддзі тут быў важны населены пункт спачатку лангабардаў, затым авараў.
У пісьмовых крыніцах Сентэндрэ ўпершыню згадваецца ў 1009 годзе: тут на схіле знаходзіўся касцёл Святога Андрэя, вакол якога і вырас горад. Прынамсі да XIV стагоддзя ён заставаўся даволі важным цэнтрам паміж Будай і Вішэградам. Па захопе Буды туркамі ў 1541 годзе Сентэндрэ часова прыходзіць у заняпад.
Аднак калі ў 1690 годзе туркі зноў захапілі Бялград, кайзер Леапольд I надаў сербам прывілеі сяліцца ў Сентэндрэ, чым і скарысталіся 6000 чалавек. За імі ў горад пацягнуліся і эмігранты з Далмацыі, Грэцыі і Босніі. Па стане на 1720 год колькасць славян складала 88 % насельніцтва горада, большасць з якіх былі сербы. Але ў XIX стагоддзі значная колькасць сербаў вярнулася на сваю радзіму: іх колькасць у Сентэндрэ скарацілася з 45 % да 20 %. На іх месца прыйшлі венгры, дунайскія швабы і славакі.
У XX стагоддзі ідылічнае мястэчка адкрылі для сябе мастакі, музы́кі і паэты і заснавалі ў ім у 1926 годзе мастацкую калонію. З 1990-х гадоў горад стаў важным турыстычным цэнтрам.
Насельніцтва
Нацыянальны склад (на 2011 год) Венгры — 92,3 % Немцы — 1 % Славакі — 0,6 % Цыганы — 0,5 % Сербы — 0,4 % Іншыя — 1 % Няма адказу — 4,2 %
Рэлігійны склад Каталікі — 49,3 % Кальвіністы — 13,5 % Лютэране — 2 % Уніяты — 1,4 % Іншыя хрысціяне — 1,2 % Іншыя рэлігіі — 0,3 % Атэісты — 16,9 % Няма адказу — 15,4 %
Славутасці
плошча Фё Тэр — галоўная плошча горада, з шматлікімі будынкамі ў стылях барока і ракако, царквой Дабравешчання і калонай, узведзенай у 1763 годзе, з нагоды заканчэння эпідэміі чумы. Праабражэнская сербская царква (таксама вядомая як Табацкая царква), XVIII ст. Бялградскі сабор Царква Святога Арханёла Міхаіла (Пажаравацкая царква), XVIII ст. Касцёл Святых Пятра і Паўла Кандытарская Добаш
Музеі Музей грамадскага транспарту Будапешта Дом-музей сям’і Санта Музей Лаяша Вайды Музей Карая Ферэнцы Музей марцыпану Музей віна Музей сербскага праваслаўнага мастацтва Венгерскі этнаграфічны музей пад адкрытым небам
Гарады-пабрацімы
Асобы Ёван Авакумавіч (1748—1810) — сербскі паэт Каці Вольф (* 1974) — венгерская спявачка і мадэль, удзельніца Еўрабачання-2011 Якаў Ігнятавіч (1822—1889) — сербскі пісьменнік Бені Ферэнцы (1890—1967) — венгерскі скульптар і графік Шандар Шопрані (1926—1995) — венгерскі археолаг
Галерэя
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Венгрыі Катэгорыя:Пешт (медзье)