Б’ёркбарнская сядзіба () — сядзіба ў камуне Карлскуга ў цэнтральнай частцы Швецыі. Пабудавана ў 1812—1815 гадах, на месцы, дзе яшчэ з 1639 існаваў невялічкі металургічны завод. Сядзібай валодала металургічная кампанія Буфорс, якую ў 1894 узначаліў Альфрэд Нобель. У верасні 1894 кампанія перадала сядзібу ў распараджэнне свайго дырэктара, дзе ён і пражыў амаль да сваёй смерці ў 1896 г. Да 1972 сядзіба працягвала выкарыстоўвалася ў якасці жылога памяшкання.

Музей Нобеля ў Карлскузе/Б’ёркбарн Альфрэда Нобеля У 1978, пасля капітальнага рэмонту, у сядзібе быў адкрыты музей, які паказваў, як жыў А.Нобель. Музей Нобеля ў Карлскузе ўключае ў сябе Сядзібу Б’ёркбарн і лабараторыю Альфрэда Нобеля. Музей з’яўляецца фондам, фундатарамі якой ёсць камуна Карлскуга, хімічны канцэрн AkzoNobel, абарончы канцэрн Saab Dynamics і Фонд Нобеля.

Выстаўкі музея распавядаюць пра А.Нобеля і яго жыццё. Уся яго бібліятэка знаходзіцца тамсама. Лабараторыя з’яўляецца рэканструкцыяй лабараторыі, у якой працаваў А.Нобель. Для дзетак утвораны невялічкі навуковы цэнтр, г.зв. «Вынаходніцкая хатка» (). У былой стайні музей ладзіць розныя канцэрты, выстаўкі і іншыя культурныя мерапрыемствы.

Галерэя

Гл. таксама Музей Нобеля

Літаратура Ragnar Sohlman, Ett testamente, Atlantis 2000

Спасылкі

Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Музеі Швецыі Катэгорыя:Нобелеўская прэмія Катэгорыя:Карлскуга Катэгорыя:Сядзібы Швецыі