Надмагільны помнік Райнісу — помнік у цэнтры могілак Райніса ў Рызе, пастаўлены 1934 годзе на месцы пахавання народнага паэта Латвіі Яніса Райніса.
Аўтары помніка скульптар Карліс Зэмдэга і архітэктар Пэтэрыс Арэндс. Вырабілі скульптар Эганс Звірбуліс і два памочнікі-каменячосы.
Апісанне
Выраблены з чырвонага фінскага граніту, здабытага ў раёне Турку«Kapu piemineklis Rainim». Ailab.lv. Arhivēts no oriģināla, laiks: 2016. gada 5. martā. Skatīts: 2014. gada 27. aprīlī.. Першапачатковая вага гранітнай груды складала 70 тон. Вакол помніка ўзведзена паўкруглая каланада з вапнавага туфу, апавітая дзявочым вінаградам. На помніку цытата з верша Райніса «Un spēcīgs celšos es pret sauli augšā» ().
Скульптура сімвалізуе «неўміручасць творчага духу, імкненне да свабоды, абнаўлення і дасканаласці»Latvijas enciklopēdija. 4. sējums. Rīga : Valērija Belokoņa izdevniecība. 2007. 886.—887. lpp. ISBN 978-9984-9482-4-9..
Спасылкі
Надгробный памятник на могиле народного поэта Райниса
Райніс Райніс Катэгорыя:З’явіліся ў 1934 годзе Катэгорыя:1934 год у Рызе Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Могілкі Райніса