Дзяржаўная пасада у Рэспубліцы Беларусь — пасада, прадугледжаная Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам «Пра дзяржаўную службу ў Рэспубліцы Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі, або заснаваная ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку штатная адзінка дзяржаўнага органа, воінскага фарміравання, ваенізаванай арганізацыі з вызначаным для займаючай яе асобы абавязкамі па выкананні і (або) забеспячэнні выканання функцый гэтых дзяржаўнага органа, воінскага фарміравання, ваенізаванай арганізацыіЗакон Республики Беларусь от 1 июня 2022 г. № 175-З «О государственной службе».

Вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь Пералік вышэйшых дзяржаўных пасад Рэспублікі Беларусь устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2024 № 46 «Пра кадравы рэестр Рэспублікі Беларусь»Указ Президента Республики Беларусь от 5 февраля 2024 г. № 46 «О кадровом реестре Республики Беларусь» і ўключае ў сябе наступныя дзяржаўныя пасады: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Старшыня Усебеларускага народнага сходу Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Крыніцы

Катэгорыя:Дзяржаўная служба ў Беларусі