Kepler-1649 c — экзапланета, якая абарочваецца вакол чырвонага карліка Kepler-1649, на адлегласці каля 300 светлавых гадоў ад ЗямліNewfound alien planet may be most Earth-like yet. У 2020 годзе дырэктар навуковага бюро SETI K2 Джэф Кафлін назваў яе «самай падобнай на Зямлю планетай», выяўленай касмічным тэлескопам КеплерPotentially habitable exoplanet that is earth-like in size and temperature discovered 300 light-years away.
Характарыстыкі
Маса і арбіта Экзапланета была ідэнтыфікаваная НАСА як скалістая і вельмі блізкая па памерам да Зямлі (1,06 R⊕). Знаходзіцца ў межах населенай зоны.
Клімат Інфармацыі аб клімаце Kepler-1649 c вельмі мала. Планета атрымлівае 75 % святла зоркі, адносна Зямлі. Раўнаважная тэмпература яе паверхні ацэньваецца ў 234 K. Зыходзячы з гэтага, у залежнасці ад атмасферы, тэмпература яе паверхні можа быць дастаткова блізкай да тэмпературы Зямлі, што дае магчымасць існавання вады ў вадкім стане. Склад атмасферы невядомы.
Населенасць Планета знаходзіцца ў населенай зоне, але з-за недахопу інфармацыі пра атмасферу экзапланеты незразумела, ці зможа Kepler-1649 c падтрымліваць ваду ў вадкім стане на сваёй паверхні. Станам на 2020 год на Kepler-1649 яшчэ не назіралася ніякіх сонечных успышак. Тым не менш, навукоўцы мяркуюць, што такі тып зоркі схільны да стварэння частых сонечных успышак, якія маглі б знішчыць атмасферу экзапланеты і перашкодзіць узнікненню жыцця.
Спасылкі
Катэгорыя:Лебедзь (сузор’е) Катэгорыя:Экзапланеты паводле алфавіта Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2020 годзе