«Народная асвета» — беларускае дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, заснаванае ў 1 красавіка 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. З’яўляецца лідарам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць беларускую вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. У 2023 годзе выдавецтва перайшло пад кантроль Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Спыніла існаванне ў сакавіку 2024 году.

Асноўная дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнага заказу Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школы. Выпускае сацыяльна значную літаратуру на замову Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг — падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, рабочых сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Літаратура

Спасылкі Сайт выдавецтва

Катэгорыя:Выдавецтвы Беларусі Катэгорыя:1951 год у Мінску Катэгорыя:Кампаніі Мінска Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск)