Ірына Іванаўна Сяро́ва (; — ) — вучоны і педагог, філосаф, доктар філасофскіх навук (1977), прафесар (1977), Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979).
Біяграфія Нарадзілася ў вёсцы Бакрылава (Усць-Кубінскі раён, Валагодская вобласць Расіі). У 1952 годзе скончыла Іванаўскі педагагічны інстытут. У 1958 годзе скончыла аспірантуру пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце і пачала працу ў Карачаеўскім педагагічным інстытуце. З 1961 года ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на кафедры гісторыі КПСС і навуковага камунізму, у 1974—1989 гадах — загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па праблемах фарміравання і выхавання асобы, культуры міжнацыянальных адносін, нацыянальнай палітыкі, методыкі выкладання грамадскіх навук, гісторыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі і інш.
Сярод апублікаванага: О пролетарском интернационализме. — Мн., 1970.; Культура межнациональных отношений. — Мн., 1986.; Лектор в студенческой аудитории: Проблемы общения. — Мн. 1988.
Узнагароды і званні Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Ордэн «Знак Пашаны»
Літаратура
Спасылкі Сярова, Ірына Іванаўна (доктар філасофскіх навук; 1930—2001) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі Іванаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Філосафы СССР Катэгорыя:Філосафы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Карачаева-Чаркескага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР