Мацей Радзівіл (; нар. 1961, Варшава) — філосаф і фінансіст, прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба Трубы. На сёння фактычны глава роду Радзівілаў.
Паходжанне Прадстаўнік княжацкага роду Радзівілаў герба «Трубы». Малодшы (другі) сын князя Альберта Гераніма Мікалая Радзівіла (нар. 1931) і князёўны Ганны Марыі Чартарыйскай (нар. 1932). Старэйшы брат — Канстанцін Радзівіл (нар. 1958). Унук князя Канстанціна Мікалая Юзафа Радзівіла (1902—1944), уладальніка Зэгржэ, і графіні Марыі Жалтоўскай (1906—1999).
З’яўляецца шостым па ліку Мацеем у родзе Радзівілаў, нашчадак у 14-м калене Радзівіла СіроткіГлеб Лободенко.Строители нашли подземный ход Радзивиллов // «Комсомольская правда», 31.01.2008, які заклаў Нясвіжскі замак і збудаваў Касцёл Цела Божага ў Нясвіжы.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1961 годзе. Скончыў універсітэты ў Варшаве і ЗШАГлеб Лободенко. Князь Мацей Радзивилл: «Мой дядя Альбрехт в 1918 года поддержал Белорусскую Народную Республику» // «Комсомольская правда», 10.07.2008.
Выпускнік Варшаўскага ўніверсітэта — скончыў факультэт філасофіі і сацыялогіі ў 1986 годзе. У 1994 годзе скончыў магістратуру факультэта кіравання ў Варшаўскім універсітэце. У тым жа годзе пачаў вучыцца на магістра дзелавога адміністравання ў амерыканскім універсітэце штата Ілінойс.
Актывіст Камітэта абароны рабочых у 1978—1980 гадах. У 1985—1987 гадах — друкар у польскім выдавецтве «Незалежнае Кніжнае Выдавецтва» («Niezależna Oficyna Wydawnicza NOWA» і штотыднёвіку «Мазоўша». Слухач семінараў Клуба імя Яна Стшэлецкага, з 13 па 24 сакавіка 1986 года на кароткі час быў арыштаваны, але ў тым жа годзе быў амніставаны і вызвалены.
У перыяд 1980—1981 гадоў Мацей Радзівіл працаваў супрацоўнікам сацыяльных даследаванняў прафсаюза «Салідарнасць» у рэгіёне Мазовія.
У 1986—1991 гадах — навуковы супрацоўнік факультэта філасофіі і сацыялогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 1991 годзе завяршыў кар’еру ў Варшаўскім універсітэце ў сувязі з пераходам на пасадзе кансультанта на працу ў кампанію «NBS Public Relations».
Бізнес У 1991 годзе Мацей Радзівіл пачаў займацца бізнесам, калі ён быў прызначаны кансультантам у кампаніі NBS Public Relations. У гэтай кампаніі ён працаваў да 1993 года, калі ён стаў начальнікам аддзела аналізу крэдытных папер акцыянернага таварыства, у якім заставаўся да 1994 года.
З 1994 па 1995 год — віцэ-прэзідэнт банкаўскай кампаніі «Credit Suisse First Boston Polska», у 1996—1998 гадах — дырэктар па аналізе фінансаў у «Union Bank of Switzerland». У 1998—2002 гадах — старшыня праўлення ў кампаніі «Cresco Financial Advisors».
У 2002—2012 гадах Мацей Радзівіл працаваў у «Trakcją Polska», якую ён ператварыў у кампанію «Trakcja Tiltra».
Дабрачыннасць За шмат гадоў здолеў набыць на аўкцыёнах па ўсім свеце шэраг рэчаў, якія ў розны час належалі Радзівілам. Падараваў музею Нясвіжскага замка гравюры з асабістай калекцыі, а ў кастрычніку 2009 г. перадаў сем лічбавых копій работ (копіі выкананыя на палатне). Упершыню наведаў Мінск у 1989 годзе.
Сям’я 7 чэрвеня 1986 года ў Варшаве ажаніўся з князёўнай Ганнай Марыяй з Радзівілаў (нар. 5 лістапада 1962), дачкой Фердынанда Крыштафа Януша Мікалая (1935—1992) і Ніколь дэ Schoutheete de Tervarent (нар. 1935), унучкай Эдмунда Фердынанда. Іх дзеці:
Ізабела (нар. 30 сакавіка 1991, Варшава) Аляксандра (нар. 18 студзеня 1993, Варшава) Гэлена (нар. 19 снежня 1995, Варшава) Мацей Альберт (нар. 9 чэрвеня 1998, Варшава) Канстанцін Фердынанд (нар. 21 чэрвеня 2002, Варшава)
Жонка — Ганна Радзівіл — прамы нашчадак Мікалая Радзівіла «Чорнага» ў 15-м калене Свое 100-летие Эльжбета Радзивилл отпразднует в Несвиже охотой на кабана // «СТВ», 31.05.2009. У 2008 г. у Дубінках (непадалёк ад Вільні), дзе здаўна жылі Радзівілы, у касцёльнай крыпце знайшлі чалавечыя косці. Параўнананне ДНК Ганны як прамога нашчадка з ДНК знойдзеных рэшткаў, пацвердзіла здагадку навукоўцаў пра тое, што яны належаць самому Мікалаю Радзівілу «Чорнаму».
Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Польшчы (1999) Камандор ордэна Адраджэння Польшчы (2008) Медаль «За плённую працу на карысць Беларусі» (24 снежня 2024).
Мацей Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1961 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Варшаве Катэгорыя:Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы