Ружа́нка (, традыцыйная беларуская назва — Ража́нка) — вёска ў Польшчы, на рацэ Буг, за 8 км на поўнач ад Уладавы, каля беларуска-польскай граніцы. Уваходзіць у склад Уладаўскага павета Люблінскага ваяводства, частка вясковай гміны Уладава. Насельніцтва на 2011 год — 957 чалавек.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Ражанку як мястэчка датуецца 1524 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў Берасцейскі павет Берасцейскага ваяводства. Да 1700 года Ражанка страціла статус мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ражанка апынулася ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX стагоддзя — у складзе Расійскай імперыі, ва Уладаўскім павеце Сядлецкай губерні. На 1827 год у вёсцы было 104 будынкі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ражанку занялі нямецкія войскі.
Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Ружанка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе вёску занялі войскі Трэцяга Рэйха.
У 1944 годзе Ражанку занялі савецкія войскі, пасля чаго яе зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 651 чал.Chlebowski B. Różanka // S. 854. XXI стагоддзе: 2011 год — 957 чал.
Славутасці Касцёл Святога Аўгусціна (1908—1913) Могілкі хрысціянскія Палацава-паркавы комплекс Пацеяў (XVIII ст.; руіны)
Страчаная спадчына Капліца могілкавая
Галерэя
Вядомыя асобы Іпацій Пацей (1541—1613) — дзяржаўны і царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, багаслоў, пісьменнік-палеміст
Спасылкі