Павел Аляксандравіч Міхайлаў (нар. 13 кастрычніка 1950, Ушкавіца, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі лінгвіст, адзін з вядучых спецыялістаў у галіне дыялекталогіі. Кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт.

Вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1983), загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі (з 1986). Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (1993—2009), дацэнт гэтай жа кафедры (2009—2014).

Біяграфія Пасля заканчэння ў 1968 г. сярэдняй школы № 1 г. Кобрына, службы ва ўзброеных сілах СССР паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе атрымаў спецыяльнасць выкладчыка рускай мовы і літаратуры.

Студэнцкія гады Прымаў удзел у працы дыялекта­лагічнага таварыства. Разам са многімі вядомымі беларускімі і замежнымі вучонымі ездзіў у дыялекталагічныя экспедыцыі, арга­ні­­за­­ваныя Інстытутам мова­знаўства АН БССР. Займаўся вывучэннем беларускіх гаворак, збіраннем дыялектнага матэрыялу, які лёг у аснову шматлікіх акадэмічных слоўнікаў і дыялектных атласаў.

Першыя сур’ёзныя навуковыя працы прысвечаны асабліва­сцям паўночналагішынскіх гаворак і батанічнай тэрміналогіі. Патрыхтава­ныя мікратапанімічныя матэры­ялы былі ўключаны ў аўтарытэтную акадэмічную манаграфію «Мікратапа­німія Беларусі» (Мінск, 1974)Беларускае разуменне свету: да 70-годдзя Паўла Аляксандравіча Міхайлава / уклад. Д. Дзятко, С. Шахоўская. — Мінск, 2020. — 96 с..

Аспірантура Па заканчэнні педінстытута (1975 г.) некаторы час працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Лелікаўскай сярэдняй школе Кобрын­скага раёна Брэсцкай вобласці.

Паступіў у аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР. У 1979 г. аспірантам былі пад­рыхта­ваны шматлікія навуковыя арты­кулы па тэме даследавання. Пры­маў удзел у міжнародных дыя­лек­талагічных канферэнцыях, працягваў вывучэнне беларускай дыялектнай і анамастычнай лексікі ў экспедыцыях па краіне. Скончыўшы аспірантуру, пад кіраўніцтвам до­кта­ра філалагічных навук Ю. Ф. Мацке­віч падрыхтаваў і ў 1981 г. па­спя­хо­ва абараніў кандыдацкую дысерта­цыю, прысве­ча­ную вывучэнню лексікі ганчарнага промыслу.

Праца ў Інстытуце мовазнаўства З 1982 г. пачаў выконваць абавязкі вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства. Быў абраны на пасаду вучонага сакратара інстытута (1983 г.) і загад­чыка аддзела дыялекталогіі і лінгва­геаграфіі (1986 г.).

Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні дыялектных слоўнікаў, лексічнага атласа беларускай мовы, арганізоўваў дыялекталагічныя экспедыцыі.

Браў удзел у дыялекталагічных экспедыцыях, падчас якіх вывучаліся гаворкі беларуска-літоўска-польскага пагранічча, у падрыхтоўцы картатэкі «Слоўніка беларускіх гаворак паўноч­на-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (1979—1986 гг.). З’яўляецца аўтарам 864 слоўнікавых артыкулаў (пе­вянь — плашэйны) у трэцім томе і 850 артыкулаў (плева — поясаваць) у чацвёртым томе выдання.

Прымаў удзел у стварэнні ўсіх пяці тамоў «Тураў­скага слоўніка» (1982—1987 гг.), які ўключае больш за 20 тысяч слоў з лексікі мясцовай гаворкі жыхароў Турава і звыш 30 навакольных вёсак. Апрацаваў большасць тэкстаў з магнітафонных запісаў мясцовай гаворкі, многія з якіх былі запісаны асабіста ў часе дыялекта­лагічных экспедыцый на Тураўшчыну ў 1982—1983 гг. З’яўляецца аўтарам слоўнікавых артыкулаў на літару П (понабегаць — посіце­вець) у чацвёртым томе выдання, на літары Т, Ф, Х — у пятым. Усяго для слоўніка П. Міхайлавым былі падрыхтаваны 1800 слоўнікавых артыкулаў і анамастычны дадатак да пятага тома выдання, дзе зафіксавана 2099 онімаў.

Займаўся арганізацыяй шмат­лікіх дыялекталагічных экспеды­цый — па Палессе, Міншчыну, Сеннен­­шчыну і ў іншыя рэгіёны. Ва ўмовах складанай эканаміч­най сітуацыі канца 1980-х — пачатку 1990-х гадоў арганізаваў выданне «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (падрыхтаваў 113 карт).

Прымаў актыўны ўдзел у рабочых нарадах па Лінг­вістычным атласе Еўропы і Агульнаславянскім атласе.

Быў адказным сакратаром штогодніка «Беларуская лінгвістыка», вучоным сакратаром Навуковага савета АН БССР па праблемах мовазнаўства, актыўна ўзаемадзейнічаў з кафедрамі мовы ўніверсітэтаў і педінстытутаў рэспуб­лікі, мовазнаўчымі навуковымі ўстано­вамі Польшчы і Літвы.

Выкладчыцкая праца З 1991 г. па запрашэнні загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага прафесара М. С. Яўневіча пачаў працаваць на пасадзе дацэнта, а з 1993 да 2009 года ўзначальваў кафедру беларускага мовазнаўства. Чытаў лекцыі і праводзіў практычныя заняткі па такіх вучэбных дысцы­плінах, як сучасная беларуская літаратурная мова, беларуская дыялекталогія, уводзіны ў мова­знаўства, агульнае мовазнаўства, параўнальная граматыка ўсходнесла­вянскіх моў, гісторыя беларускай літаратурнай мовы, практыкум па беларускай мове, распрацаваў спец­курсы «Беларуская анамастыка», «Беларуская антрапанімія» і «Сацы­яль­ная лінгвістыка».

Кіраваў падрых­тоўкай вучэбна-метадычных дапа­мож­нікаў для студэнтаў і школьнікаў (звыш 30). Быў вучоным сакратаром савета па абароне кандыдацкіх дысертацый. Кіраваў навуковымі тэмамі, якія ўва­ходзілі ў Дзяржаўную праграму фун­да­ментальных даследаванняў: «Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы» (2003—2006), «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (2007—2010).

Падрыхтаваў 9 кандыдатаў навук.

Навуковыя працы Займаўся папуляры­зацыяй беларускай навукі. Аўтар больш за 350 работ у галіне беларускай дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, анамастыкі, тэрміназнаўства, гісторыі лінгвістыкі і акцэнталогіі.

Рэ­дагаваў тэрміналагічныя выданні па матэматыцы, распрацоўваў біялагіч­ную тэрміналогію, што вылілася ў выданне «Кароткага руска-беларус­ка­га тлумачальнага слоўніка па агуль­най біялогіі».

Падрыхтаваў для часопі­са «Роднае слова» цыкл публікацый, прысвечаных даследа­ванню наймен­няў роднасці і сваяцтва.

Зрабіў шэраг публікацый, прысвеча­ных вывучэнню рэгіяналь­ных акцэнтных сістэм у беларускай мове, быў рэдактарам «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэст­чыны» Ю. Чарнякевіча і інш.

У 2015 годзе апублікаваў працу «Лингвистика Беларуси: анно­ти­­рованный указатель диссер­таций (1991—2013)»Лингвистика Беларуси : аннотированный указатель диссертаций (1991—2013). — Минск : Ковчег, 2015. — 266 с. (соавт.: Н. П. Теслюк)., у якой сістэматы­заваны звесткі пра дысертацыйныя даследа­ванні па беларускай мове, абароненая ў 1991—2013 гадах. У 2017 годзе пабачыла свет кніга «Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі»Мовазнаўцы : нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 496 с. (суаўт.: Д. В. Дзятко)., у якой змешчаны шматлікія нарысы пра лінгвістаў старэйшага пакалення і сучаснікаў − Р. Аване­сава, А. Аксамі­тава, А. Бар­довіча, А. Бахань­кова, Н. Вай­то­віч, М. Васілеўскага, І. Вол­кава, Л. Выгонную, В. Вярэніча, І. Гай­ду­кевіча, М. Дурнаво, А. Зубава, М. Ка­ва­лё­ву, Ф. Клімчука, А. Кры­віцкага, Б. Лапава, Ю. Мацкевіча, І. Насовіча, К. Панюціч, Я. Рамановіч, П. Сцяцко, Т. Сцяшковіч, А. Чабярук, Ф. Янкоў­скага, М. Яўневіча і інш.

Публікацыі З летапісу беларускага мовазнаўства: Барыс Лапаў / Павел Міхайлаў, Наталля Цяслюк // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2015. ― № 9. ― С. 50―52. Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2014. ― № 1. ― С. 48―49. Беларуская мова: тэматычны трэнажор: лексікалогія, фразеалогія, асновы стылістыкі: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання / П. А. Міхайлаў, С. І. Фацеева. — Мінск : Аверсэв, 2008. — 117, с. — (Школьнікам, абітурыентам, навучэнцам). Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (2007—2010). Некаторыя тэарэтычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі «Дыялектнага слоўніка Косаўшчыны» Алеся Зайкі / Павел Міхайлаў, Святлана Фацеева // Роднае слова : штомесячны навуковы і метадычны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». — 2012. ― № 7. ― С. 29―33 ; № 8. ― С. 69―71. Тэсты для тэматычнага кантролю па беларускай мове: 4-5-я кл.: Дапам. для ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з беларус. і рус. мовамі навучання з 12-гад. тэрмінам навучання / П. А. Міхайлаў, М. І. Навумчык, С. І. Фацеева. — Мн. : Аверсэв, 2003. — 111, с. Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці лексічнай сістэмы беларускай дыялектнай мовы (2003—2006). Беларусы і беларуская мова ў Германіі і Вялікабрытаніі / П. А. Міхайлаў // Скарынаўскія традыцыі: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Францыска Скарыны», Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ ім. Францыска Скарыны. — Гомель, 2015. — Ч. 2. — С. 94―98. Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Мн., 1979—1986; Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Тураўскі слоўнік. Мн., 1982—1987; Міхайлаў П. А. (у суаўт.) Лексічны атлас беларускіх народных гаворак. Мн., 1993—1998.

Публікацыі пра П. А. Міхайлава Вештарт, Г. Ф. [Пра П. А. Міхайлава] / Г. Ф. Вештарт // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16. Дзятко, Д. Адданы беларускай навуцы : да 60-годдзя Паўла Міхайлава / Д. Дзятко // Роднае слова. — 2010. — № 10. — С. 33—35. Дзятко, Д. В. Імя ў навуцы: Павел Аляксандравіч Міхайлаў / Д. В. Дзятко // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 4—13. Дзятко, Д. В. Навуковыя публікацыі П. А. Міхайлава / Д. В. Дзятко // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16—35. Нямковіч, Н. М. [Пра П. А. Міхайлава] / Н. М. Нямковіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 15. Палашкевіч, С. У. Лексікаграфічная дзейнасць Паўла Аляксандравіча Міхайлава / С. У. Палашкевіч // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 78−82. Старасценка, Т. Я. [Пра П. А. Міхайлава] / Т. Я. Старасценка // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 16. Фацеева, С. І. [Пра П. А. Міхайлава] / С. І. Фацеева // Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння : навуковы зборнік да 60-годдзя П. А. Міхайлава / адк. рэд. Д. В. Дзятко. — Мінск : Права і эканоміка, 2010. — С. 14−15. Дзятко, Д. В. Міхайлаў Павел Аляксандравіч / Д. В. Дзятко, С. У. Шахоўская // Культура Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: В. В. Калістратава [і інш.]. — Мінск : БелЭн, 2014. — Т. 5. — С. 597. Дзятко, Д. Пра майго настаўніка : да 65-годдзя Паўла Міхайлава / Д. Дзятко // Роднае слова. — 2015. — № 10. — С. 48—49.  Дзятко, Д. Павел Міхайлаў: з пашанай да мовы і чалавечых лёсаў / Д. Дзятко, С. Шахоўская // Роднае слова. — 2020. − № 11. Беларускае разуменне свету: да 70-годдзя Паўла Аляксандравіча Міхайлава / уклад. Д. Дзятко, С. Шахоўская. — Мінск, 2020. − 96 с.

Крыніцы

Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дыялектолагі