Мікалай Трафімавіч Чадовіч () — беларускі пісьменнік-фантаст.

Біяграфія Нарадзіўся 29 кастрычніка 1948 года ў г.п. Чырвоная Слабада Чырвонаслабодскага раёна Бабруйскай вобласці.

У 1968 годзе скончыў Мінскі тэхнікум сувязі, у 1979 годзе завочна закончыў Маскоўскі інстытут сувязі. У 1970—1990 гадах працаваў брыгадзірам у тралейбусным дэпо ў Мінску, у 1990—1998 гадах — начальнікам транспартнага аддзела і рэдактарам мінскага выдавецтва «Эрыдан».

Памёр 21 студзеня 2011 года ў Мінску пасля працяглай хваробы.

Творчасць Пісаў на рускай мове. Першая фантастычная публікацыя, аповяд «Парушальнік» (1983) у газеце «Знамя юности», які быў напісаны ў суаўтарстве з Юрыем Брайдэрам з Дзяржынска, паклаў пачатак доўгаму і плённаму супрацоўніцтву гэтых пісьменнікаў. У канцы 1980-х гадоў творчы дуэт Чадовіча і Брайдэра высунуўся ў першыя шэрагі маладога пакалення савецкай рускамоўнай фантастыкі.

Узнагароды Лаўрэат жанравай (1999), Дзяржаўнай прэміі Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі (за раман «Стрэлы Пяруна»).

Творы

Раманы Сааўтар: Юрый Брайдэр

Грамадзянін Пекла (2000) Дысбат (2000) Жыццё Косці Жмуркіна, або Геній злога кахання (2001)

Цыклы твораў Светы пад лязом сякеры // Сааўтар Юрый Брайдэр Светы пад лязом сякеры (1997) Паміж плахай і сякерай (1998) — прэмія Меч Руматы (1999) Шчэпкі плахі, аскепкі сякерыМарыя Галіна. Юрий Брайдер, Николай Чадович. Щепки плахи, осколки секиры (1999) Сцежка // Сааўтар Юрый Брайдэр Евангелле ад Цімафея (1991) Першыя крокі па Сцежцы: Злы Кацёл (2004) Гаспадары Астрога (2004) Клінкі максараў (1994) Бастыёны Дзіта (1996) Губіцель максараў (2000) — Зорны мост-2000. ІІІ месца ў намінацыі «Лепшы цыкл, серыял і раман з працягам». Асаблівы аддзел // Сааўтар Юрый Брайдэр Асаблівы аддзел (2005) Асаблівы аддзел і трынаццаты вопыт (2005) Асаблівы аддзел і попел каўчэга (2006) Асаблівы аддзел і вока д’ябла (2006) Паляванне на Мінатаўра // Сааўтар Юры Брайдэр Цвік у галаве (2002) — Зорны мост-2003. ІІІ месца ў намінацыі «Лепшы раман». Вораг за Гімалаямі (2003) За веру, цара і сацыялістычную айчыну (2003)

Апавяданні Сааўтар: Юрый Брайдэр Парушальнік (1983) Дзень нараджэння бацькі (1984) Гульня ў хованкі (1984) Іншапланетны сюрпрыз (1984) Вакацыі на Месяцы (1984) Вогненнае неба (1984) Небяспечныя лекі (1984) Апошні дзень практыкі (1984) Экзамен (1984) Лес Ксанфы (1985) Асабісты кантакт (1985) Рэзідэнт Зямлі (1985) Пасёлак на краі Галактыкі (1986) Рукапіс, згублены ў архіве (1987) Сігнал трывогі (1987) Тэлепатычная стрэльба (1987) Пекла на Венеры (1988) Супраць плыні (1988) Адміністрацыя лесу (1989) Парадак рэгістрацыі (1989) Сляды рэптыліі (1989) Візіт інспектара (1990) Уладары Сусвету (1990) Шукачка (1990) Фальшываманетчык (1990) Каін яшчэ не нарадзіўся (1991) Мёртвая вада (1991) Планета Энунда (1991) Гісторыя заняпаду і разбурэнні Н-скага завода (1994) Карная экспедыцыя (1994) Свет па Эйнштэйне (1994) Стрэлы Пяруна з падзяляльнымі боегалоўкамі (1994) Вучэбны палёт (1994)

Іншыя творы Добрую гісторыю шкада абрываць… (1998) // Сааўтар: Юрый Брайдэр [інтэрв’ю часопісу «Если»]

Крыніцы

Літаратура Сон Брайдера рождает Чадович… // Шалтай-Болтай. Волгоград. № 4. 2004. С. 124.

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Беларусі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Зорны мост» Катэгорыя:Нарадзіліся ў Салігорскім раёне