Уладзімір Іванавіч Брэдзіс (нар. , Віцебск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае вучылішча ў 1955 годзе, у 1961 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў архітэктарам у Віцебскім аблпраекце, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам майстэрні ў праектных арганізацыях Херсона, з 1968 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Віцебскграмадзянпраекце і філіяле Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года.

Пражывае ў Віцебску.

Творчасць Асноўныя працы: ПДП Оршы, Браслава, Паставаў (1969, у аўтарскім калектыве), праекты забудовы мікрараёна Задзвінне і 238-кватэрны жылы дом у Полацку (1969—1980), мікрараён Задняпроўе і 130-кватэрны жылы дом у Оршы (1975). Аўтар вынаходства «Гукаізалюючая перагародка».

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Оршы Катэгорыя:Архітэктары Полацка Катэгорыя:Архітэктары Браслава Катэгорыя:Архітэктары Паставаў