Антрэсоль () — пляцоўка ўнутры будынка (верхні паверх або паўпаверх у зальным памяшканні), якая абапіраецца на самастойныя апоры ці канструкцыі будынка і прызначаная для размяшчэння адміністрацыйных, бытавых ці іншых памяшканняў.

Антрэсоль займае частку памяшкання і аддзяляецца ад яго балюстрадай.

Таксама антрэсоллю называюць паліцу пад столлю для захоўвання розных рэчаў, звычайна аддзеленую дзверцамі ад астатняга памяшканя.

Літаратура

Катэгорыя:Інтэр’ер Катэгорыя:Архітэктурныя элементы