Людміла Васілеўна Былі́нская (нар. , Іванава) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1971 годзе. Працавала ў Белдзяржпраекце, з 1976 года — старшы архітэктар, малодшы, пасля старшы навуковы супрацоўнік у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
З 2002 года выкладае на кафедры мастацтваў і дызайну асяроддзя Факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, з 2005 года старшы выкладчык.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): ПДП Паўднёва-Усходняга раёна Гродна (1972), тэхнічны праект забудовы набярэжнай К. Лібкнехта і прылеглай тэрыторыі ў Мазыры (1973). Адзін з аўтараў навуковых прац — «Аналіз горадабудаўнічай практыкі прымянення праектаў масавых тыпаў дамоў у забудове жылых раёнаў розных гарадоў БССР і распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні структуры жыллёвага будаўніцтва» (1979), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя жылых тэрыторый гарадскіх паселішчаў» (1987), «Архітэктурна-планіровачная арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987).
З’яўлялася ўдзельнікам распрацоўкі шэрагу дзяржаўных НДР і навукова-праектных работ: ТЭА нацыянальных паркаў «Браслаўскія азёры», «Нарачанскі», «Белая Русь (Лагойскі)», а таксама выканаўцам, адказным выканаўцам нарматыўна-метадычных дакументаў і метадычных рэкамендацый па арганізацыі тэрыторый рэканструяванай забудовы; распрацоўшчык праектаў рэканструкцыі і развіцця шэрагу паркавых аб’ектаў у Гродне. Удзельнік распрацоўкі асобных раздзелаў генпланаў Віцебска, Рэчыцы, Гомеля і ваколіц, Полацка і Наваполацка.
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі