Тра́бская суко́нная мануфактура — мануфактура, якая дзейнічала ў 1806—1854 гадах у мястэчку Трабы Ашмянскага павета Віленскай губерні (сучасная вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі).

Мануфактура размяшчалася ў дзевяці драўляных будынках. Мела вадзяны рухавік, фарбавальню і сукнавальню. У 1823—1828 гадах — 36 ткацкіх станкоў, 6 часальных і 6 стрыгальных машын, 3 прадзільныя машыны. Працаваў 221 прыгонны селянін.

Мануфактура вырабляла розныя гатункі сукна, байку, коўдры, гунькі. У 1824 годзе было выраблена 25 тыс. аршынаў сукна.

Літаратура

Катэгорыя:Колішнія прадпрыемствы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Мануфактуры Беларусі Катэгорыя:Трабы Катэгорыя:З’явіліся ў 1806 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1854 годзе Катэгорыя:1806 год у Беларусі