Лясныя пажары ў Чарнобыльскай зоне адчужэння ў красавіку 2020 года — буйныЭкологи заявили о вторичном радиоактивном загрязнении из-за лесных пожаров в зоне ЧАЭС лясны пажар, які здарыўся ў красавіку — маі 2020 года ў Чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Украіны.

Гісторыя Пажары пачаліся 4 красавіка 2020 года ў Чарнобыльскай зоне адчужэння на тэрыторыі Катоўскага лясніцтва паміж ПГТ Палескае, вёскамі Тарасаў і Владзіміраўка, а затым і ў Жытомірскай вобласці. Маштабны лясны пажар у Чарнобыльскай зоне ўдалося патушыць за 10 сутак, але 16 красавіка з-за моцнага ветру зноў паўстаў адкрыты агонь. Да тушэння былі прыцягнутыя больш за 500 чалавек і больш за 120 адзінак тэхнікі.

На працягу першага тыдня пажар ахапіў тэрыторыі Карагадскага, Катоўскага і Дзянісавецкага лясніцтваў. Пажар нанёс шкоду фауне, флоры і экалогіі. Агнём знішчана частка лясоў, 12 аддаленых вёсак, могілкі. Па стане на 17 красавіка згарэлі тэрыторыі былых вёсак: Лелеў (і база адпачынку «Ізумрудны» зблізку яго), Капачы, Палескае, Грэзля, Рудня-Грэзлянская, Каўшылаўка, Варовічі, Буда-Варовічі, Мартыновіч, Волхаў, Чыстагалоўка. Згарэла тэрыторыя ваеннага гарадка Чарнобыль-2, ад пажару пацярпеў сам горад Чарнобыль, аднак пажар не дасягнуў ЧАЭС.

Па стане на 17 красавіка 2020 года папярэдняя ацэнка плошчы пажараў складала каля 11 500 га. Цалкам усе пажары былі ліквідаваны да сярэдзіны мая.

Крыніцы

Спасылкі Карта пажараў Чарнобыльскай зоны адчужэння В Европе боятся чернобыльского облака // НГ, 21.04.2020 Как Украина отравила воздух над всей Европой // Взгляд, 18 апреля 2020

Катэгорыя:Катастрофы 2020 года Катэгорыя:2020 год ва Украіне Катэгорыя:Красавік 2020 года Катэгорыя:Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС Катэгорыя:Лясныя пажары