Ленд-ліз (, ад lend даваць у пазыку + lease здаваць у арэнду) — палітыка, паводле якой Злучаныя Штаты Амерыкі пастаўляюць (як пазыку або ў арэнду) сваім саюзнікам узбраенне, боепрыпасы, тэхніку, прадукты харчавання, стратэгічную сыравіну, уключаючы нафтапрадукты і матэрыяльныя сродкі.
Гісторыя
Другая сусветная вайна Пастаўкі па ленд-лізу ажыццяўляліся ЗША ў краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ў перыяд Другой сусветнай вайны. Закон аб ленд-лізе быў прыняты Кангрэсам ЗША у 1941 годзе.
Уварванне Расіі ва Украіну
У красавіку 2022 года Палата прадстаўнікоў Кангрэса Злучаных Штатаў Амерыкі адобрыла законапраект, паводле якога будзе пастаўляцца ўзбраенне па ленд-лізе ва Украінуbelta.by. 9 мая Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў Закон аб ленд-лізе для Украіны, фактычна тоесны ранейшамуРадыё Свабода. З кастрычніка 2023 года закон страціў моцbbc.com/ukrainian.
Гл. таксама Аперацыя «Зэт»
Літаратура
Спасылкі