Е́льнінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельня.
Геаграфія Плошча раёна — 1808,15 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабужскім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўльскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калужскай вобласцю.
На тэрыторыі раёна, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёна цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.
Гісторыя Утварэнне Ельнінскага павета адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе ўтвораны Ельнінскі раён.
Дэмаграфія Колькасць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 1 гарадскае і 10 сельскіх паселішчаў:
Гарадское паселішча Ельнінскае гарадскае паселішча
Сельскія паселішчы Бабровіцкае сельскае паселішча Каробецкае сельскае паселішча Леанідаўскае сельскае паселішча
Транспарт Праз тэрыторыю раёна праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: Смаленск — Сухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаўль (А101), Новааляксандраўскі (А101) — Спас-Дземенск — Ельня — Пачынак.
Славутасці Царква Маці Божай Ціхвінскай у г. п. Нова-Спаскае Царква Св. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)
Спасылкі
Ельнінскі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці