Шу́хаўская ве́жа () — воданапорная вежа ў горадзе Канатопе, Украіна. Збудаванне гіпербалоіднай канструкцыі.
Апісанне Металічная канструкцыя, з жалезабетоннай асновай. Форма — аднапалосы гіпербалоід вярчэння. Эфект абяртання дасягаецца 25 парамі металічных вуглавых сцержняў. Аснова — колападобная. Дыяметр — 16 метраў.
Гісторыя Выканана паводле праекта інжынера Уладзіміра Шухава. Пабудавана ў 1929 годзе. Забяспечвала мясцовых жыхароў пітной вадой. Падчас Другой сусветнай вайны была пашкоджана. У 1980 годзе з вежы знялі бак і сталі выкарыстоўваць у якасці тэлевізійнай. Па стане на 2018 год знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе рэстаўрацыі.
З’яўляецца аб’ектам індустрыяльнага турызму.
Літаратура Металлические конструкции академика В. Г. Шухова: Сборник статей / Под ред. В. П. Мишина. — М., 1990.
Спасылкі
Про конотопский трамвай, башню и базар…
Катэгорыя:Канатоп Катэгорыя:Воданапорныя вежы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Украіны Катэгорыя:Славутасці Украіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:1929 год ва Украіне