Дызентэрыйная амёба (Entamoeba histolytica) — від прасцейшых тыпа Amoebozoa.

Асаблівасці біялогіі Пашырана на ўсім зямным шары, узбуджальнік амёбнай дызентэрыі.

Мае адно ядро, перамяшчаецца з дапамогай псеўдаподыяў. Размнажэнне бясполае, дзяленнем папалам. Утварае цысты.

Адрозніваюць тканкавую форму (20—40 мкм у дыяметры), якая жыве ў сценцы тоўстага кішэчніка, дзе ўтварае глыбокія язвы, і кішачную (да 25 мкм), што паразітуе ў поласці тоўстага кішэчніка і не парушае яго функцыі.

Літаратура

Катэгорыя:Амёбы