Солт-Лэйк-Сіці () — горад у ЗША, сталіца і найбуйнейшы горад штата Юта. Цэнтр акругі Солт-Лэйк. Размешчаны на поўначы штата каля Вялікага Салёнага возера. Знаходзіцца ў даліне, акружанай горамі Уосач і Окуір, на вышыні каля 1300 м. Насельніцтва — чалавек (2006), з прыгарадамі — 1,3 млн (у раёне жыве больш за 60 % насельніцтва Юты).

Прамысловы, гандлёвы і фінансавы цэнтр раёна Вялікага Басейна. Міжнародны аэрапорт. У Солт-Лэйк-Сіці размешчана міжнародная штаб-кватэра Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён — заснавальнікаў горада, каля 50 % жыхароў — мармоны.

У 2002 Солт-Лэйк-Сіці быў сталіцай ХІХ зімовых Алімпійскіх гульняў.

Гарады-пабрацімы Кесан (), Філіпіны Цзілун (), Тайвань Мацумота (), Японія Арура (), Балівія Цёрлс (, ), ІрландыяSister Cities — Ireland and the US — US Embassy in Dublin Турын (), Італія Чарнаўцы (), Украіна Іжэўск (), Расія

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады Юты Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША