Атмасфéрная óптыка — раздзел фізікі атмасферы, у якім вывучаюцца фізічныя працэсы ўзаемадзеяння аптычнага выпраменьвання, якое распаўсюджваецца ў атмасферы. Атмасферная оптыка займаецца даследаваннем: фізічных і хімічных працэсаў, якія вызначаюць аптычны стан атмасферы, тэхналогій даследавання навакольнага асяроддзя, механізмаў фарміравання і змены клімату, у тым ліку аптычна значныя складнікі атмасферы і працэсы, якія вызначаюць радыяцыйны рэжым і клімат Зямлі.
Фундаментальныя праблемы атмасфернай оптыкі ўключаюць у сябе малекулярную спектраскапію, распаўсюджванне аптычных хваляў, атмасферную карэкцыю, дыстанцыйную дыягностыку навакольнага асяроддзя, эвалюцыю аптычных характарыстык пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў.
Атмасферная оптыка пераплятаецца з оптыкай калоідаў і аэразоляў, планетных атмасфер, оптыкай мора, з радыяцыйнай цеплаперадачай і інш.Атмосферная оптика // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. З атмасфернай оптыкай звязана адкрыццё з’явы рассейвання выпраменьвання, вызначэнне пастаяннай Авагадра, доказ малекулярнай будовы атмасферы і кінетычнай тэорыі газаў і інш.Атмосферная оптика. Энциклопедия физики и техники. Дата обращения 7 апреля 2014. Атмасферная оптыка знаходзіць прымяненне ў вырашэнні праблем фізічнай хіміі, астрафізікі, акіяналогіі, тэхнікі, метэаралогіі, транспарту, агратэхнікі, святлатэхнікі, курорталогіі і інш.
Катэгорыя:Оптыка Катэгорыя:Метэаралогія