Караткано́жка лясная (Brachypodium sylvaticum) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая цёмна-зялёная расліна вышынёй 60—100 см. Утварае дзярніны. Сцябло прамастойнае, голае, апушанае ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, пляскатае, з гладкім краем, сядзячае, шурпатае на похвах. Суквецце — рэдкі, паніклы колас. Каласкі складаюцца з 6—15 кветак. На ніжняй кветкавай лускавінцы маецца тоўсты сагнуты асцюк даўжынёй 7—13 мм. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Афрыкі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф. Расце ў лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле. Цвіце ў ліпені—жніўні.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі.

Літаратура  — С. 490—491. Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник. / Алексеев Ю. Е., Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В. — М.: Агропромиздат, 1988.

Спасылкі

Brachypodium sylvaticum (Huds.) P.Beauv. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Пустазелле