Гдоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Гдоў.

Геаграфія Плошча — 3391 км², размешчаны на поўначы Пскоўскай вобласці. Мяжуе на поўдні з Пскоўскім, на ўсходзе — з Плюскім і Струга-Красненскім раёнамі, на поўначы — з Ленінградскай вобласцю. З захаду на працягу каля 100 кіламетраў тэрыторыя раёна абмываецца водамі Чудскога возера, па якім праходзіць мяжа з Эстоніяй.

Катэгорыя:Раёны Пскоўскай вобласці