Зелімха́н Абдулмуслімавіч Яндарбіеў (; 1952—2004) — чачэнскі паэт, драматург пісьменнік і палітык.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Казахстане. У 1981 годзе скончыў вучобу ў Чачэна-Інгушскім дзяржаўным універсітэце. У маі 1990 года стварыў партыю (Вайнахская дэмакратычная партыя), якая павінна была садзейнічаць стварэнню чачэна-інгушскай незалежнай дзяржавы. Прымаў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Пасля смерці Джахара Дудаева з 1996 па 1997 год выконваў абавязкі прэзідэнта Ічкерыі. Прымаў удзел у вайне з Расіяй. У 2001 годзе стаў паслом Ічкерыі ў Афганістане. Пасля звяржэння ўлады талібаў у Афганістане ад’ехаў у Катар. Там жыў да 2004 года, калі яго забілі расійскія служачыя праз падрыў яго аўтамабіля.
Творчасць Напісаў верш «Сумленне» на смерць Васіля Быкава. Аўтар верша «Беларус», прысвечаны Зянону ПазнякуЗелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня./ пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. — с.102-103.
Кнігі Зелімха Яндарбі. Сэрца майго святыня / пераклад Рыгора Барадуліна. — Вільня: «Gudas», 2005. – 148 с.
Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Гонар Нацыі» Катэгорыя:Кіраўнікі Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Катэгорыя:Чачэнскія пісьменнікі Катэгорыя:Чачэнскія паэты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рэдактары паводле алфавіта Катэгорыя:Рэдактары XX стагоддзя Катэгорыя:Рэдактары СССР Катэгорыя:Рэдактары Расіі Катэгорыя:Рэдактары часопісаў Катэгорыя:Чачэнскія палявыя камандзіры Катэгорыя:Тэрарысты Расіі Катэгорыя:Рэлігійныя лідары Катэгорыя:Ісламскія багасловы Катэгорыя:Удзельнікі Першай чачэнскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Другой чачэнскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Забітыя ў выніку аперацый спецслужбаў