Паруча́йніца вадзяная (Catabrosa aquatica) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая карэнішчавыя расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло сцеліста-ўзыходнае, укараняецца ў вузлах. Лісце простае, суцэльнае, лінейнае, сядзячае, з язычком, гладкім краем і завостранай верхавінкай. Суквецце — раскідзістая мяцёлка даўжынёй да 20 см. Кветкавыя каласкі дробныя, з 1—2 кветак. Каласковыя лускавінкі карацейшыя за кветкавыя. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, умераных абласцей Азіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай АфрыкіTaxon: Catabrosa aquatica (L.) P. Beauv. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Святлолюбівая расліна, гіграфіт, гідрафіт, мезатроф. Расце на прыморскіх, вільготных і забалочаных лугах, нізінных балотах, па берагах вадаёмаў, на пустках, у месцах выхаду грунтовых вод. Цвіце ў чэрвені—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Закарпацкай вобласці Украіны, у Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі.
Пашавая расліна, але можа выклікаць атручэнне жывёлы.
Літаратура — С. 124.
Спасылкі
Catabrosa aquatica (L.) P. Beauv. // ИАС «ООПТ России» Поручейница // Архив природы России — Nature-Archive.RU
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі