Капту́рЛазука, Барыс Андрэевіч Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. ( ад ) — традыцыйны галаўны ўбор замужніх жанчын ва Усходняй Еўропе: ва Украіне, у Беларусі і Расіі.
Уяўляў сабой шапачку з плоскім ці паўшарападобным верхам і з вушкамі, да якіх прышывалі матузкі для завязвання пад падбародкам. Шылі яго з аксаміту, шоўку, атласу, паркалю звычайна чырвонай гамы; вушкі і перад аздаблялі вышыўкай, залатой і срэбнай тасьмой, нашыўкамі рознакаляровых стужак, бісерамПовойник .
На Беларусі бытаваў пераважна ў Цэнтральнай і Заходняй Беларусі да пачатку XX ст. (у XVI—XVII стст. яго насілі знатныя гараджанкі і шляхцянкі). Надзявалі на тканку (круглы валік, на які накручвалі валасы), зверху часта завівалі намітку, завязвалі хустку.
На Русі быў вядомы яшчэ ў XIII—XVII стагоддзях. Да другой паловы XIX стагоддзя заўсёды з’яўляўся толькі ніжнім галаўным уборам, зверху надзявалі іншы галаўны ўбор, потым мог насіцца самастойнаПовойник .
Гл. таксама Беларускія нацыянальныя галаўныя ўборы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Каптур ад куцюр Каптур Очипок Повойник Повойник
Катэгорыя:Галаўныя ўборы Катэгорыя:Галаўныя ўборы ўсходніх славян