Кальдэ́зія відомцалістая (Caldesia parnassifolia) — від водна-балотных кветкавых раслін роду сямейства .
Батанічнае апісанне Водна-балотная травяністая расліна вышынёй да 100 см, з тонкім кароткім карэнішчам, на якім утвараюцца зімавальныя пупышкі (турыёны). Сцябло прамастойнае. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на чаранках, круглаватай або яйцападобнай формы, з сэрцападобнай асновай, з 5—15 дугападобнымі жылкамі. У наземнай формы лісце дробнае, на кароткіх чаранках. У воднай формы — на доўгіх чаранках і плавае, падводнае — стужкападобнае. Кветкі двухполыя, дробныя, белага колеру, па адной, зрэдку па 2—3 на галінках кальчакова-гронкападобных ці мяцёлчатых суквеццях. Плод — шматарэшак, складзены з 8—10 арэшкаў.
Распаўсюджанне і экалогія Рэліктавы від трацічнага перыяду. Сустракаецца на на тэрыторыі Еўропы, Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўночнай Амерыкі, Аўстраліі, на Мадагаскары, у Японіі. Цяплолюбівая расліна. Расце на забалочаных участках і па берагах вадаёмаў, на балотах. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.
Ахоўваецца на тэрыторыі Венгрыі, Германіі, Літвы, Польшчы, Украіны, шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Літаратура — С. 452. Определитель высших растений Беларуси / Под ред. В. И. Парфенова. — Минск: Дизайн ПРО, 1999. — 472 с.: ил. — ISBN 985-6182-78-6
Спасылкі
Caldesia parnassifolia (L.) Parl. // ИАС «ООПТ России» Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH Кальдезия белозоролистная // Красная книга России Gupta, A.K., Beentje, H.J. & Lansdown, R.V. 2018. Caldesia parnassifolia. The IUCN Red List of Threatened Species 2018: e.T162381A120123874.
Катэгорыя:Шальнікавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Аўстраліі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1860 годзе