60-ы батальён дапаможнай паліцыі (палявы)Сьпіс назоваў батальёнаў () — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі.

Набор у батальён Батальён арганізоўваўся на ўзор 48-га. Прапагандыстам з беларускага боку быў у гэтым батальёне Васілевіч, настаўнік паводле прафесіі, былы падхарунжы польскай арміі.

Шлях батальёна Батальён існаваў са жніўня (паводле іншых звестак, з верасня) 1943 года і кватараваў у Снове, пад Баранавічамі, а з лютага 1944 года ўжо ў Баранавічах. Вядома, што ў лістападзе 1943 года браў удзел у сутыкненнях з партызанамі. Дзякуючы выхаваўчай працы Васілевіча, 60-ы батальён існаваў аж да эвакуацыі з Беларусі. Афіцыйна быў расфармаваны 19 красавіка 1944 года, а жаўнеры былі пераведзеныя ў брыгаду Зіглінга, а потым у 30-ю грэнадзёрскую дывізію СС.

Спасылкі

Беларускія батальёны Schutzmannschaft Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі Пра 60-ы батальён Колькасць жаўнераў у фармаваннях (з кнігі «Беларусь пад нямецкай акупацыяй»)

Катэгорыя:Беларускія фармаванні шуцманшафта Катэгорыя:З’явіліся ў 1943 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:1943 год у Беларусі