Ляонас Сямёнавіч Арана́ўскас (; ) — савецкі і расійскі архітэктар літоўскага паходжання.

Біяграфія Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут (1949). Працаваў у Мінску, а з 1956 года — у Маскве ў інстытуце «Маспраект-2».

Аўтар жылых дамоў у Мінску і Маскве (у тым ліку ў раёне Новыя Чаромушкі, 1958), выставачнага будынка на Чырвонай Прэсні (1973). Разам з Барысам Тхорам праектаваў спартыўны комплекс «Алімпійскі» (1980), за стварэнне якога ўдастоены Ленінскай прэміі (1982).

Памёр 25 лютага 2015 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Данілаўскіх могілках.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Расіі Катэгорыя:Архітэктары Масквы Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары СССР