Леанід Канстанцінавіч Пугаўка (, в. Паўлова, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць — ) — работнік сельскай гаспадаркі, Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
Біяграфія Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе пасля звальнення з ваеннай службы вярнуўся ў родныя мясціны. Працаваў загадчыкам хатай-чытальняй у в. Лучайка Глыбоцкага раёна. У 1947 годзе выбраны старшынёй Лучайскага, а ў 1950 годзе — Узрэцкага сельскіх Саветаў. З 1951 года працаваў старшынёй калгаса «17 Верасня» Глыбоцкага раёна. Леанід Канстанцінавіч так арганізаваў работу калгаса, што ў 1956 годзе хлебаробы атрымалі з кожнага гектара па 21,5 цэнтнераў збожжавых. Гэта была самая высокая ўраджайнасць у Беларусі ў той час.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы, а таксама званне «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР» прысвоена ў 1958 годзе за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, за ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту.
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1958—1962 гадоў.
У 1981 годзе выйшаў на пенсію.
Узнагароды Залаты медаль «Серп і Молат» Герой Сацыялістычнай Працы (1958) Ордэн Леніна — двойчы Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Славы II і III ступеней ордэн Чырвонай Зоркі — двойчы ордэн Айчыннай вайны I ступені Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1958) Медаль ВДНГ СССР (5 разоў)
Літаратура Пугаўка Леанід Канстанцінавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.]; мастак А. М. Хількевіч. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. — С. 406. Пуговка Леонид Константинович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост.: И. Н. Кулан, В. И. Козак, Е. Е. Соколов; под общ. ред. А. Н. Новикова. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2014. — С. 186. Студеный, Л. Есть такой человек / Л. Студеный // Знаменосцы трудовой славы / сост.: Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Минск : Беларусь, 1984. — С. 264—267.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Старшыні калгасаў Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне