Свята-Мікалаеўскі сабор — мураваны праваслаўны кафедральны сабор Беластоцка-Гданьскай епархіі. Знаходзіцца ў цэнтры горада Беласток (Польшча).

Гісторыя

Сабор быў збудаваны ў 1843—1846 гадах на месцы старой уніяцкай царквы.

7 верасня 1951 года, калі Сабор Епіскапаў Польскай праваслаўнай царквы ўтварыў Беластоцкую і Гданьскую епархію, храм атрымаў статус кафедральнага сабора

У кафедральным Свята-Мікалаеўскім саборы захоўваюцца мошчы Гаўрыіла БеластоцкагаМучанік дзіця Гаўрыіл Беластоцкі.

Літаратура Danieluk E. i A. Prawosławne cerkwie Białegostoku i okolic. — Białystok: Stowarzyszenie Bractwo Prawosławne św. św. Cyryla i Metodego. — ISBN 928649.

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Падляскага ваяводства Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беластока Катэгорыя:Храмы Беластоцка-Гданьскай епархіі Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:1846 год у Польшчы Катэгорыя:Рэлігія ў Беластоку