Natco Pharma Ltd — індыйская фармацэўтычная кампанія, якая вырабляе актыўныя фармацэўтычныя інгрэдыенты«Asia’s 200 Best Under A Billion 2017 RANKING». Інтэрнэт-выданне амерыканскага фінансава-эканамічнага часопіса «Forbes» («Форбс») (17.07.2017)..
Агульныя звесткі пра кампанію Асноўныя напрамкі работы — распрацоўка прэпаратаў для барацьбы з віруснымі (уключаючы гепатыт C) і анкалагічнымі захворваннямі.
Natco Pharma працуе ў Індыі, ЗША, Еўропе і Азіі. Даччыныя прадпрыемствы размяшчаюцца ў Паўночнай і Лацінскай Амерыцы, Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, на Блізкім Усходзе і ў Паўднёва-Усходняй Азіі.
Першапачаткова кампанія называлася Natco Fine Pharmaceutical Ltd. Яна стала афіцыйна публічнай з ліпеня 1992 года. У лютым 1993 года змяніла сваю назву на Natco Pharma (NPL).
Асартымент прадукцыі Natco Pharma Limited складае больш за 500 лекавых найменняў і пастаянна пашыраецца дзякуючы фундаментальных даследаванняў і супрацоўніцтве ў сферы тэхналогій Bloomberg.com - Афіцыйны сайт выдання фінансавай інфармацыі для прафесійных удзельнікаў фінансавых рынкаў..
NPL з’яўляецца вытворцам лекавых прэпаратаў для кампаній Ranbaxy і Parke Davis і ўладальнікам сертыфікацыі ISO 9002, якая дазваляе развіваць экспарт. Natco Pharma Ltd ініцыявала працэдуры рэгістрацыі прэпаратаў пад уласным брэндам больш чым у 20 краінах.
Для выхаду на амерыканскі рынак NPL сфармавала даччынае прадпрыемства Natco Pharma ў ЗША і ўступіла ў даследчае супрацоўніцтва з Рэгіянальнай даследчай лабараторыяй у Джаму, Цэнтрам клеткавай і малекулярнай біялогіі для сінтэтычных пептыдаў і Цэнтральным інстытутам даследаванняў скуры.
Natco Laboratories, Natco Parenterals і Karanth Pharmaceuticals аб’ядналіся з флагманскай кампаніяй NPL, каб забяспечыць вялікую базу актываў і павялічыць высокатэхналагічныя магчымасці business-standard.com, афіцыйны сайт газеты Business Standard..
Зарэгістраваны офіс знаходзіцца ў горадзе Хайдарабад, Індыя.
Кампанія пачала сваю дзейнасць у 1981 годзе. Сёння ў яе актыве ўласныя даследчыя цэнтры і больш за 4000 кваліфікаваных навукоўцаў. Прадукцыя NPL экспартуюцца ў ЗША, Аўстралію, Канаду, Бразілію, краіны Еўропы, краіны СНД, В’етнам, Ганконг, Кітай, Нідэрланды, Нігерыю, Танзанію і Кенію і інш.
Natco Pharma Limited мае сертыфікат Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і вырабляе прадукцыю для кампаній Ranbaxy Laboratories Ltd., Eskayef Ltd., Parke Davis (I) Ltd., Fulford India Limited, Cadila Ltd., John Wyeth India Ltd., ICI Ltd. і SOL Pharmaceuticals Ltd.«Company History — Natco Pharma Ltd». The Economic Times, афіцыйны сайт штодзённай газеты.
Natco Pharma Ltd вырабляе аналагі дарагіх вядомых, брэндавых лекавых сродкаў, робячы іх даступнымі для пацыентаў з нізкімі даходамі.
Спасылкі Афіцыйны сайт Natco Pharma
Катэгорыя:Фармацэўтычныя кампаніі Катэгорыя:Кампаніі Індыі Катэгорыя:Хайдарабад (Індыя)