Таропа () — рака ў Цвярской вобласці Расіі, правы прыток Заходняй Дзвіны.

Назва Назва Таропы балцкага паходжання. Балцкі гідранімічны аналаг — заходнелітоўская рэка Tarpija (каля жамойцкага Цяльшэя)В. Н. Топоров. О северо-западнорусском локусе балтийской гидронимии (из цикла «По окраинам древней Балтии») // Res Balticae. 1995. С. 34.A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 340..

Гэтыя рачныя назвы звязаныя з літоўскім tarpti «змяшчацца, уцісквацца», tarpas «прамежак, прагал; прорва (паміж адным і другім)», tarpe «паміж, пасярод». Далей да індаеўрапейскага *ter- «церці, высвідроўваць»J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1071—1073..

Назва Таропы з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы ракі Віцьба, возера Мядзел, якія звязаныя з літоўскім viduje «пасярэдзіне», протабалцкім коранем med- са значэннем «сярэдзіна; сярэдні; пасярод, паміж».

Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай «працярэблівання» рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti «ўтыкаць; капаць, пракопваць»).

Значэнне назвы Таропа можна прыблізна перадаць як «Сярэдзінная (рака)», рака, што працярэбіла сабе шлях паміж берагамі.

Гідраграфія Даўжыня — 174 км, плошча вадазбору — 1950 км². Выток каля сяла Тарапаца Андрэапальскага раёна Цвярской вобласці, на заходніх схілах Валдайскага ўзвышша.

Ледастаў з канца лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў красавіку. Расход вады за 49 км ад вусця — 19,7 м³/с. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога.

На рацэ размешчаны горад Таропец і пасёлак Старая Таропа.

У высокім цячэнні на рацэ шмат азёр, самыя вялікія з іх — Ясы, Кудзянец і Кудзінскае.

Крыніцы

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Цвярской вобласці