Ва́тэнштэт () — адно з 31 прадмесцяў горада Зальцгітэра ў Ніжняй Саксоніі (Германія). Да 31 сакавіка 1942 года ўваходзіў у раён Вольфенбютэль, 1 красавіка 1942 года стаў часткай агламерацыі Ватэнштэт—Зальцгітэр (23 студзеня 1951 года перайменаваны ў Зальцгітэр).

Гісторыя Упершыню Ватэнштэдэ () згадваецца пад 1186 годам. Назва Ватэнштэт вядома з 1570 года.

З XV стагоддзя — у складзе княства Браўншвайг-Вольфенбютэль герцагства Браўншвайг-Люнебург. Пасля Першай сусветнай вайны ўключаны ў склад раёна Вольфенбютэль. 1 красавіка 1942 года разам з Зальцгітэрам утварыў новы горад Ватэнштэт—Зальцгітэр (цяпер Зальцгітэр).

Падчас Другой сусветнай вайны ў 1941—1945 гадах у ваколіцах горада дзейнічаў нацысцкі канцэнтрацыйны лагер .

Пасля Другой сусветнай вайны Ватэнштэт апынуўся ў Брытанскай зоне акупацыі Германіі. У горадзе створаны лагер для перамешчаных асоб Ватэнштэт—Імендорф, у якім у тым ліку ўтрымліваліся і беларусы. У 1945—1950 гадах у лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце дзейнічала Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча.

Глядзі таксама Брытанская зона акупацыі Германіі Беларускія лагеры для перамешчаных асоб пасля Другой сусветнай вайны Беларуская гімназія імя Максіма Багдановіча Беларуская дыяспара

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Literatur über Watenstedt im Katalog der DNB

Катэгорыя:Раёны і акругі гарадоў Катэгорыя:Зальцгітэр Катэгорыя:Ватэнштэт (Зальцгітэр) Катэгорыя:Беларускія лагеры для перамешчаных асоб