Сцяпан Паўлавіч Ме́льнік (; — ) — вучоны, батанік і лесавод, доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936), прафесар (1923).
Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Засулле Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні (сучасны Палтаўскай вобласці Украіны). У 1911 годзе скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт). З 1914 па 1919 год выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе прафесара кафедры агульнага лесаводства. У 1926—1930 гадах займаў пасаду дырэктара Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. У 1933—1938 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР.
28 лютага 1938 года быў арыштаваны органамі НКУС БССР і ў гэтым жа годзе расстраляныЦыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. . Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па лесаводстве, дэндралогіі, феналогіі. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР. Таксама займаўся даследаваннем паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў.
Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій. Сярод іх: Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. — Горы-Горки, 1925., Лесофенологические наблюдения. — Горы-Горки, 1928.
Літаратура
Спасылкі Сцяпан Паўлавіч Мельнік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі История кафедры лесоводства. К 85-летию Белорусского государственного технологического университета. МЕЛЬНИК Степан Павлович (13.08.1883 — 28.06.1938) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Степан Павлович Мельник // Сайт БДУ Цыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. — ISBN 978-985-467-707-1.
Катэгорыя:Батанікі СССР Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Лесаводы СССР Катэгорыя:Лесаводы Беларусі Катэгорыя:Дэндролагі СССР Катэгорыя:Феналогія Катэгорыя:Выкладчыкі Харкаўскага нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта імя В. В. Дакучаева Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Расстраляныя ў СССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР