ААТ «Лакафарба» (Лідскі лакафарбавы завод; ) — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў Лідзе.
Гісторыя Завод быў пабудаваны на базе невялікай хімічнай фабрыкі, якая існавала ў Лідзе з 1958 года. У 1959 годзе яна была ператворана ў Лідскую фабрыку лакафарбавых вырабаўОАО «Лакокраска» (г. Лида) исполнилось 55 лет . Будаўніцтва вялікага прадпрыемства па праекце Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута лакафарбавай прамысловасці (ГИПИ ЛКП) пачалося ў 1963 годзе, першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю 1 чэрвеня 1965 года — С. 250.Было-стало . У 1966 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі полівінілацэтатнай эмульсіі і алкідных смолаў. У 1970 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх эмаляў, у 1971 годзе — цэх лакаў на кандэнсацыйных смолах, у 1972 годзе — доследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці лакаў, у 1973 годзе — цэх лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах. У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці фталевага ангідрыда, які быў пабудаваны сумесна з Польскай Народнай Рэспублікай. 18 лістапада 1983 года ці ў 1984 годзе завод быў ператвораны ў Лідскае вытворчае аб'яднанне «Лакафарба» Усесаюзнага аб'яднання «Союзкраска», у якое ўвайшоў таксама Мінскі лакафарбавы заводЛидское производственное объединение "Лакокраска" на сайце «Архівы Беларусі». У 1986 годзе былі пабудаваны комплексы фізіка-механічнай і біялагічнай ачысткі прамысловых сцёкаў. У 1991 годзе завод быў падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, у 1992 годзе быў перададзены ў склад Камітэта па нафце і хіміі (зараз — канцэрн «Белнафтахім»). У 1994 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства. У канцы 1990-х гадоў пачалося тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства.
Сучаснае становішча Завод выпускае каля 25 тыс. т фталевага ангідрыда, 55 тыс. т арганаразбаўляльных лакафарбавых матэрыялаў, 1 тыс. т водна-дысперсійных лакафарбавых матэрыялаў. Завод таксама вырабляе полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД) і растваральнікі. Прадукцыя рэалізуецца пад 4 брэндамі («Lida», «Fresko», «Massive», «Garage»)ААТ Лакафарба . Прадпрыемства займае 27% беларускага рынку лакафарбавых вырабаў і 16% расійскагаБелнефтехим добивается для лидской «Лакокраски» статуса эксклюзивного поставщика для машиностроения . Санкцыі З сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Лакафарба» з перапынкамі знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗШАOFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года. У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны.
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Прадпрыемствы Ліды Катэгорыя:Кампаніі паводле алфавіта Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя:1965 год у Беларусі Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы Катэгорыя:Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі Катэгорыя:Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША