Руслан Віктаравіч Пархамовіч () — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2020—2025).
Біяграфія Нарадзіўся 18 ліпеня 1980 года ў Магілёве.
У 2002 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва, бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт», у 2011 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». Працаваў дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі домабудаўнічы камбінат». З сакавіка 2018 года — намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
З 4 чэрвеня 2020 года па 4 лютага 2025 годаНазначения в состав Правительства — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 10 сакавіка 2025 года па 12 мая 2026 года — Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Гомельскай вобласціКадровые назначения.
12 мая 2026 года прызначаны старшынёй Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Крыніцы
Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці