Падго́ранскі () — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Падгоранскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 5758 чалавек (2017). Размяшчаецца на беразе ракі Сухая Росаш (басейн Дона) за 189 км ад Варонежа. Маецца чыгуначная станцыя на лініі Ліскі — Мілерава. Быў заснаваны ў 1740 годзе сялянамі, якія належалі памешчыку Цевяшову. Паводле перапісу насельніцтва 1939 года 86,5 % насельніцтва складалі ўкраінцы.

Спасылкі

Пасёлак у базе даных Расіі

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Варонежскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1740 годзе