Рыба-хамелеон (Badis badis) — від прамянёвапёрых рыб надсямейства .
Апісанне Даўжыня 5—6 см, самкі звычайна меншыя за самцоў. Цела невысокае, сціснутае з бакоў, спінка злёгку выгнутая, галава невялікая. Зменьвае афарбоўку цела (адсюль назва) залежна ад умоў утрымання і ступені раздражнення. Асабліва прыгожая афарбоўка ў самцоў у час размнажэння: амаль чорная з зеленавата-блакітным металічным бляскам.
Пашырэнне Пашырана ў стаячых вадаёмах Індыі. У Еўропу завезена для гадоўлі ў акварыумах у пач. ХХ ст.
Гадуюць у невялікіх акварыумах з густымі зараснікамі раслін, укрыццямі з камянёў і пячоркамі.
Літаратура
Катэгорыя:Прамянёвапёрыя рыбы Катэгорыя:Акварыумныя рыбы