Уцечка дызельнага паліва ў Нарыльску — экалагічная катастрофа, надзвычайная сітуацыя, якая здарылася 29 мая 2020 года пры разгерметызацыі бака з дызельным палівам на ЦЭЦ-3 у горадзе Нарыльску (Расійская Федэрацыя). Гэта адна з найбуйнейшых уцечак нафтапрадуктаў у гісторыі Расіі, якая стварыла пагрозу для экасістэмы Паўночнага Ледавітага акіянаRussia Declares Emergency After Arctic Oil Spill.
У выніку ўцечкі больш за 21 тыс. тон дызельнага паліва разліліся далёка за межы прамзоны, з іх па папярэдняй ацэнцы 6 тыс. тон патрапілі ў грунт, і 15 тыс. тон — у рэкі, якія ўпадаюць у буйное возера Пясіна (плошчай 735 км² — 3-е па плошчы ў Краснаярскім краі і 16-е ў Расіі), з якога выцякае рака Пясіна, што ўпадае ў Карскае мораТАСС Росприроднадзор: ПДК вредных веществ в воде в Норильске превышена в десятки тысяч разЧС с разливом дизеля в Норильске. Что важно знатьРосгвардия отправила в Норильск беспилотники.
Па выніках пракурорскіх праверак па высвятленні прычын надзвычайнага здарэння, распрацоўцы мерапрыемстваў па ліквідацыі яго наступстваў і ацэнцы шкоды, распачатыя тры крымінальныя справы: па арт. 250 КК РФ (забруджванне вод), па арт. 246 КК РФ (парушэнне правілаў аховы навакольнага асяроддзя пры вытворчасці работ), на падставе ч. 1 арт. 254 КК РФ (псаванне зямлі)Генеральная прокуратура РФ 03.06.2020 г. По поручению Президента Российской Федерации Генпрокуратура России держит под особым контролем ситуацию с разливом нефтепродуктов в Норильске .
Па ацэнцы былога намесніка кіраўніка Распрыроднадгляда Алега Мітволя, шкода ад разліву дызельнага паліва ў Нарыльску можа дасягнуць 100 млрд рублёў, а на работы па аднаўленні прыроднага асяроддзя спатрэбіцца ў лепшым выпадку ад 5 да 10 гадоўZnak.com 03.06.2020 г. «В Арктической зоне такой аварии не было никогда» . Па ацэнцы Greenpeace, разліў паліва ў Нарыльску па маштабе шкоды для навакольнага асяроддзя з’яўляецца самай буйной катастрофай у запалярнай АрктыцыGreenpeace 02.06.2020 г До и после: авария на Таймыре в космоснимках .
У наступныя два гады пацярпелая ад разліву паліва расліннасць на берагах рэк пад Нарыльскам пачала аднаўляццаНачалось восстановление растений у рек под Норильском после аварии 2020 года.
Крыніцы
Катэгорыя:Катастрофы ў Расіі Катэгорыя:Катастрофы 2020 года Катэгорыя:Падзеі 29 мая Катэгорыя:Май 2020 года Катэгорыя:2020 год у Расіі