Дом па вуліцы Мяснікова, 74 — будынак у Мінску. Пабудаваны ў канцы XIX ст. з цэглы. Помнік грамадзянскай архітэктуры эклектычнага кірунку. Выкарыстоўваецца Галоўным упраўленнем каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў.
Архітэктура Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Паверхі аддзелены карнізным поясам. Аконныя праёмы лучковыя без ліштваў, аздоблены сандрыкамі: на першым паверсе прамымі, па другім — лучковымі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Вуліца Мяснікова (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску