Іл-2 (паводле кадыфікацыі НАТА: Кара) — саветскі штурмавік часоў Другой сусветнай вайны, створаны ў КБ Ільюшына пад кіраўніцтвам Сяргея Уладзіміравіча Ільюшына. Самы масавы баявы самалёт у гісторыі авіяцыі, было выпушчана больш за 36 тысяч штук.

Канструктары называлі распрацаваны імі самалёт «лятаючым танкам». Пілоты-знішчальнікі люфтвафэ празвалі Іл-2 «бетонным самалётам» (). Па сцвярджэнні некаторых савецкіх аўтараў, салдаты вермахта называлі яго «чумой» (, даслоўна: «чорная смерць»).

Іл-2 прымаў удзел у баях на ўсіх тэатрах ваенных дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў Савецка-японскай вайне. У лютым 1941 года пачалася серыйная вытворчасць (загад А. І. Шахурына № 739 ад 14.12.1940).

Першыя серыйныя Іл-2 выраблены ў лютым 1941 года ў Варонежы на заводзе № 18 (з лістапада 1941 года завод эвакуіраваны ў Куйбышаў). Іл-2 серыйна вырабляўся таксама на авіяцыйных заводах № 1 і № 18 у Куйбышаве, на авіяцыйным заводзе № 30 у Маскве. З агульнай колькасці Іл-2 (35 941 шт.) 74 % выраблена ў Куйбышаве — 26 888 шт.Шагнувшие к звёздам. Полетаева В. ЦСКБ-Прогресс, 2006. — 201 с. Некаторы час на працягу 1941—1942 гадоў самалёт выпускаўся заводам № 381 у Ленінградзе і Ніжнім Тагіле.

Іл-2 у філатэліі

Спасылкі

Катэгорыя:Самалёты Ільюшына Катэгорыя:Самалёты СССР Катэгорыя:Авіяцыя Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Аб’екты на марках